Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агрэсія Пуціна ва Ўкраіну зрабіла з Лукашэнкі «ветлівую інстытутку»


Украінская прэса сёньня актыўна піша пра ўчарашні саміт у Менску, на якім упершыню сустрэліся Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін.

Сур’ёзныя страты сёньня нясуць усе, хто так ці іначай задзейнічаны ў вайне на Данбасе. Украіна пазбавілася часткі сваёй тэрыторыі і абліваецца крывёю, Расея апынулася ў міжнароднай ізаляцыі і пакутуе ад санкцый, ЭЗ і ЗША атрымалі вялікі галаўны боль і крушэньне звыклага сьветапарадку.

І толькі адна краіна безумоўна выйграе ад вайны паміж Кіевам і Масквой — Беларусь, якая стала галоўным бэнэфіцыярам усіх выгод — палітычных, эканамічных, іміджавых, канстатуе кіеўская газэта «Сегодня».

Яшчэ нядаўна прэзыдэнт Лукашэнка лічыўся «апошнім дыктатарам Эўропы», міжнародным пудзілам. Але потым на фоне агрэсіі Пуціна беларускі лідэр стаў выглядаць амаль як ветлівая інстытутка, піша газэта. Вядома, Лукашэнка аўтарытарны і з правамі чалавека не сябруе. Але ён, па меншай меры, ціхі і бяскрыўдны. У суседнія краіны не ўрываецца, чужыя тэрыторыі не захапляе, баевікоў ня спансіруе. Фактычна Беларусь стала чымсьці накшталт Швайцарыі падчас двух сусьветных войнаў. Любое абвастрэньне сытуацыі ідзе ёй толькі на карысьць. Пераўтварэньне з краіны-ізгоя ў міні-Швайцарыю —сур’ёзны посьпех, і Лукашэнка можа ганарыцца ўласнай кемлівасьцю, адзначае выданьне.

Чым большыя посьпехі сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі, тым больш актыўна дапамагае баявікам яго галоўны фундатар — Расея, канстатуе газэта «Голос Україны». Паглыбляецца сытуацыя і палітычным падтэкстам: Пуцін рыхтаваўся дыктаваць свае ўмовы на сустрэчы ў Менску, а для гэтага эскаляцыю канфлікту ў зоне правядзеньня Антытэрарыстычнай апэрацыі трэба было давесьці да пункту кіпеньня. І Крэмль уключыў усё канфоркі, паша выданьне. «Міралюбная суседка» Расея працягвае назапашваць войскі ў прымежных раёнах. Выданьне мяркуе, што першая высадка белага дэсанту Камазаў з «гуманітарным канвоем» была выпрабавальнай. Пад час канвою мяняўся сцэнар мерапрыемствы: траекторыя руху, колькасьць машын, іх зьмесьціва.

«Гуманітарны груз»-2 пойдзе ўжо пракладзенай дарогай. А значыць, не парожні. Баевікам на Данбасе тэрмінова патрэбная дапамога. І Масква мае намер яе прадстаўляць і на далей. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле «Гумконвой-2: спадабалася дапамагаць?»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG