Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў, што хоча мірнага працэсу ва Ўкраіне


Уладзімер Пуцін і Пятро Парашэнка

Уладзімер Пуцін і Пятро Парашэнка

Расея будзе рабіць усё для мірнага працэсу, які паклаў канец «ўсяму комплексу праблем» ва Ўкраіне. Пра гэта пасьля завяршэньня перамоў у Менску заявіў прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

«Казалі аб неабходнасьці хутчэйшага спыненьня кровапраліцьця, пераходу да палітычнага ўрэгуляваньня ўсяго комплексу праблем, зь якімі Ўкраіна мае справу на паўднёвым усходзе краіны. Расея са свайго боку будзе рабіць усё для гэтага мірнага працэсу, калі ён пачнецца. На наш погляд, гэты працэс трэба пачаць як мага хутчэй », — сказаў расійскі лідэр.

Па выніках сустрэч у Менску прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб неадкладным пачатку кансультацый пагранічных службаў і начальнікаў Генэральных штабоў Расеі і Ўкраіны для ўстанаўленьня кантролю на расейска-ўкраінскай мяжы.

У аўторак у Менску прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў двухбаковыя перамовы з вярхоўным прадстаўніком ЭЗ па замежных справах Кэтрын Эштан і прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Перад гэтым адбылася сустрэча ў фармаце Украіна-ЭЗ- «Мытны саюз».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG