Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун спадзяецца на адчувальныя вынікі Менскага саміту


Генэральны сакратар ААН спадзяецца, што перамовы ў фармаце Мытны саюз — Украіна — ЭЗ у Менску прынясуць адчувальныя вынікі.

Пра гэта на брыфінгу ў Нью-Ёрку паведаміў яго прэсавы сакратар Стэфан Дзюжарык.

«Генэральны сакратар вітае пачатак перамоваў у Менску паміж лідэрамі Мытнага саюзу зь Беларусі, Казахстану і Расейскай Фэдэрацыі і прэзыдэнтам Украіны пры ўдзеле прадстаўнікоў Эўрапейскага саюзу», — падае словы Дзюжарыка Цэнтар навінаў ААН.

Пан Гі Мун спадзяецца на тое, што перамовы будуць насіць прадуктыўны характар і дапамогуць вырашыць пастаўленыя задачы як у эканамічнай галіне, так і ў тым, што тычыцца «больш шырокага палітычнага кантэксту ў сувязі з крызісам» ва Ўкраіне.

Камэнтуючы паведамленьні аб захопе ўкраінскай арміяй у палон расейскіх вайскоўцаў, прэсавы сакратар падкрэсьліў, што гэты інцыдэнт сьведчыць аб складанасьці і неадназначнасьці сытуацыі ва ўсходняй частцы Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG