Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачалася двухбаковая сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.

Пра гэта паведамляе адміністрацыя ўкраінскага прэзыдэнта на сваёй старонцы ў Твітэры.

Як паведаміла ў сацсетцы упаўнаважаная прэзыдэнта па мірным урэгуляваньні канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласьцях Ірына Герашчанка, перамовы ў фармаце ЭЗ-Украіна-«Эўразійская тройка» за зачыненымі дзьвярыма доўжыліся амаль 4 гадзіны. затым прэзыдэнты 4 краін і кіраўніцтва ЭЗ працягнулі гутарку без дэлегацый.

Раней у СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што наступны раўнд перамоваў паміж украінскім і расейскім прэзыдэнтамі адбудзецца 28 жніўня ў Анкары.

XS
SM
MD
LG