Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эштан падзякавала Беларусі за ініцыятыву ў правядзеньні менскага саміту


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, шэф замежнай палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан, эўракамісары Гюнтэр Этынгер, Карэл Дэ Гухт

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, шэф замежнай палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан, эўракамісары Гюнтэр Этынгер, Карэл Дэ Гухт

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі, намесьнік старшыні Эўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан адзначыла важную ролю Беларусі ў правядзеньні сустрэчы ў Менску па пытаньнях урэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне.

Пра гэта яна заявіла падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася напярэдадні агульных перамоваў лідэраў Беларусі, Казахстану, Расеі і Ўкраіны і трох эўракамісараў.

«Перш за ўсё, дзякуй за праяўленую ініцыятыву па правядзеньні гэтай сустрэчы — падкрэсьліла Эштан падчас размовы з Аляксандрам Лукашэнкам. — Гэта важнае мерапрыемства, каб сканцэнтраваць увагу на падзеях, якія адбываюцца ва Ўкраіне. І вельмі важна, каб кіраўнікі краінаў рэгіёну маглі далучыцца да гэтага дыялёгу».

XS
SM
MD
LG