Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox-pop: «Менск для перамоваў абралі таму, што Беларусь займае нэўтральную пазыцыю»


«Яны хочуць іншага жыцьця, яны хочуць у Эўразьвяз – іх таксама можна зразумець»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:08 0:00
Наўпроставы лінк

Як вы ставіцеся да таго, што перамовы наконт збройнага канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны адбываюцца ў Менску? Як ацэньваеце пазыцыю, якую заняла ў дачыненьні да гэтай праблемы беларуская ўлада?

Спадар сярэдняга веку: «Я прыехаў з Харкава. Ведаю, што прэзыдэнт Беларусі хоча памірыць дзьве дзяржавы — Расею і Ўкраіну — і вярнуць іх у мірнае рэчышча. Наколькі гэта магчыма, я ня ведаю, бо ўсё вельмі далёка зайшло, вельмі шмат трупаў і сьмерці. Але пачынаць усё роўна трэба, бо інакш нічога ня будзе. Мне прыемна, што славяне займаюцца гэтым пытаньнем, а ня нехта іншы».

Спадарыня сярэдняга веку: «Я лічу, што ад нас, простых людзей, нічога не залежыць, асабліва ў Беларусі. Але я ведаю, што Беларусь спрабуе прымірыць абодва бакі — Расею і Ўкраіну. Я толькі за гэта, калі нешта атрымаецца».

Спадар: «Беларусь выступіла ініцыятарам месца правядзеньня — гэта вельмі добра. Імкненьне да міру — заўсёды добра. Будзем спадзявацца, што ўсё атрымаецца».

Ад нас, простых людзей, нічога не залежыць, асабліва ў Беларусі. Але я ведаю, што Беларусь спрабуе прымірыць абодва бакі — Расею і Ўкраіну. Я толькі за гэта, калі нешта атрымаецца

Спадарыня сталага веку: «Я расцэньваю так, што Беларусь — самая добразычлівая і ўсёй душой перажывае тое, што там адбываецца. Беларусь працягвае руку, стараецца наладзіць там адносіны. Ёй нічога ня трэба — захапіць там штосьці ці што, а каб там усталяваўся мір. Ня ведаю, як выйсьці з тае сытуацыі. Пэўна, толькі пераканаць. А як пераканаць, ня ведаю».

Спадар: «Вядома, тое, што адбываецца ва Ўкраіне — бамбёжкі жылых дамоў — гэта жахліва. Што тычыцца іншага боку — размаўляў з гэтымі людзьмі — яны хочуць іншага жыцьця, яны хочуць у Эўразьвяз, іх таксама можна зразумець, Калі казаць пра нацыяналістаў, то якія нацыяналісты, што за нацыяналісты — трэба сядаць і пра ўсё гэта размаўляць і дамаўляцца. Хацелася б, каб былі перамовы і каб пра нешта дамовіліся».

Юнак: «Тое, што ў Менску, то, пэўна, і на расейскі бок гэта паўплывае — пойдзе на саступкі. Мы ня ведаем усяе праўды, але тое, што спаткаюцца ўсе прэзыдэнты, гэта ўжо вялікі плюс. Мы ўсе славянскія народы, мы ўсе браты — не ў краіне, а ў галовах непарадак. Камусьці штосьці вельмі патрэбна — пэўнаму колу людзей. Простым людзям, якія зарабляюць сабе на жыцьцё, гэта непатрэбна. Там зусім іншыя інтарэсы. І з-за гэтых інтарэсаў церпяць простыя людзі, якія хочуць проста жыць. Будзем спадзявацца, што пра нешта дамовяцца. Але ў кожным разе я лічу, што Ўкраіна павінна быць Украінай. Беларусь павінна быць прыкладам — у нас таксама шмат нацыянальнасьцяў, і ніякіх падобных праблемаў не было. А зь іншага боку, мы забылі сваю беларускую мову, што непрыгожа, вельмі непрыгожа».

Юначка: «Менск абраны таму, што нэўтральная тэрыторыя і Беларусь займае нэўтральную пазыцыю. Праблема на Ўкраіне вельмі глыбокая, і я б не хацела, каб гэты крызіс паўплываў на Беларусь, Таму гэтая нэўтральная пазыцыя Беларусі правільная».

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG