Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Народны мэр» Славянску хаваецца ў Беларусі


Прарасейскія сэпаратысты на вуліцы Славянску 2 траўня 2014 году

Прарасейскія сэпаратысты на вуліцы Славянску 2 траўня 2014 году

Тэлеканал «Белсат» зрабіў інтэрвію з Ўладзімірам Паўленкам, які нейкі час быў «мэрам» украінскага гораду Славянску, калі той быў пад кантролем сэпаратыстаў.

Уладзімір Паўленка заяўляе, што стаў «мэрам» Славянску выпадкова, пасьля таго, як баевікі зьнялі з гэтай пасады Вячаслава Панамарова. І сябе, і іншых дзяржслужбоўцаў, што супрацоўнічалі з уладамі «ДНР» у Славянску, ён лічыць закладнікамі сытуацыі.

Цяпер у Славянску ладзяць люстрацыю. Некалькіх асобаў, якіх падазраюць у супрацы з тэрарыстамі, арыштавалі і дапытваюць. Паўленка разумее, што ўкраінскія ўлады запатрабуюць яго экстрадыцыі. У Менску ён знаходзіцца з 22 жніўня. Спадзяецца, што «нэўтральная» Беларусь яго не выдасць. Цяпер ён зарэгістраваўся як звычайны грамадзянін Украіны і хоча знайсьці працу.

Паводле Паўленкі, сэпаратысты таемна пакінулі горад уначы, а яго нават не папярэдзілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG