Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Празь Беларусь ідзе забаронены рээкспарт тавараў з ЭЗ


Уладзімер Пуцін і Пятро Парашэнка

Уладзімер Пуцін і Пятро Парашэнка

«Нават у рамках Мытнага саюзу ўжо ідзе забаронены сёньня да ўвозу на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі тавар з краін ЭЗ. У дадзеным выпадку, на жаль, празь Беларусь», — заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падчас сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага саюзу з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у прысутнасьці прадстаўнікоў ЭЗ.

Паводле Пуціна, экспартэры часьцяком проста зрываюць з тавару этыкетку, дзе пазначана краіна паходжаньня тавару, і наляпляюць новую.

«З Украінай будзе тое ж самае, але ў дзясяткі разоў больш, захлісьне. Я ведаю, што кіраўніцтва Беларусі, прэзыдэнт імкнуцца перашкодзіць гэтай нэгатыўнай практыцы, але ў нас зь імі хоць бы ёсьць пагадненьне», — цытуе РИА Новости прэзыдэнта Расеі.

Уладзімер Пуцін 6 жніўня падпісаў указ аб прымяненьні гандлёвага эмбарга цягам году супраць краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі з-за сытуацыі ва Ўкраіне. У сьпіс забароненых для паставак у Расею трапілі ялавічына, сьвініна, садавіна, птушка, сыры і малочная прадукцыя, арэхі ды іншыя прадукты.

XS
SM
MD
LG