Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і георгіеўская стужка


Георгіеўская стужка, якую выкарыстоўваюць як свой сымбаль сэпаратысты на Данбасе, была сёньня заўважаная ў аэрапорце на прадстаўніках атачэньня Ўладзімера Пуціна, які прыбыў у Менск на перамовы па сытуацыі ва Ўкраіне.

Георгіеўская стужка была прымацаваная да партфэля прэсавага сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова.

Беларускаму прэм’еру Міхаілу Мясьніковічу давялося каля гадзіны чакаць прылёту самалёта прэзыдэнта Расеі Пуціна.

Пасьля таго як у салён самалёта ўвайшоў амбасадар Расеі Аляксандар Сурыкаў, яшчэ 20 хвілін яны не выходзілі.

Картэж Пуціна быў самым вялікім за сёньня каля 20 машын. Сам Пуцін паехаў на Мэрсэдэсе з расейскімі нумарамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG