Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы больш не падтрымліваюць увод войскаў ва Ўкраіну


Толькі 5% расейцаў выказаліся за ўвод расейскіх войскаў на ўсход Украіны для падтрымкі сэпаратыстаў Данбасу, у той час як у траўні такіх была большасьць. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на вынікі апытаньня, праведзенага фондам «Грамадзкая думка».

Пры гэтым грамадзяне РФ па-ранейшаму лічаць, што Расея павінна дапамагаць самаабвешчаным Данецкай і Луганскай народным рэспублікам (ДНР і ЛНР). Расейцы прапануюць падтрымаць «Новороссию» гуманітарнай дапамогай (26%), пастаўкамі зброі (9%), а таксама «любымі мірнымі сродкамі, без ужываньня ваеннай сілы» (8%).

У тым, што падтрымліваць кіраўніцтва «Новороссии» ня трэба, упэўненыя 27% расейцаў. Іх асноўны аргумэнт — «Нельга ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Самі абвясьціліся, хай самі і расхлёбваюць».

13% апытаных лічаць, што Расея не ўплывае на ход падзей ва Ўкраіне. Большасьць — 69% — упэўненая, што расейскі бок узьдзейнічае на тое, што адбываецца.

Паводле фонду «Грамадзкая думка», 88% даведаюцца аб падзеях ва Ўкраіне па тэлебачаньні, у яго аб’ектыўнасьці ўпэўненыя 73% грамадзян Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG