Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністэрства абароны Расеі: ваенныя перасеклі мяжу «выпадкова»


Міністэрства абароны Расеі прызнала, што расейскія ваенныя перасеклі мяжу Ўкраіны і былі ўзятыя ў палон. «Расейскія ваенныя выпадкова перасеклі мяжу пры патруляваньні», — паведаміла расейскім СМІ крыніца ў Мінабароны Расеі.

«Названыя вайскоўцы сапраўды ўдзельнічалі ў патруляваньні ўчастка расейска-ўкраінскай мяжы, перасеклі яе, верагодна, выпадкова на неабсталяваным, немаркіраваным участку, супраціву узброеным сілам Украіны пры затрыманьні, наколькі нам вядома, не аказвалі», — падкрэсьліў прадстаўнік ведамства.

У той жа час ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы таксама неаднаразова перасякалі расейскую мяжу як паасобку, так і групамі да 500 чалавек, у тым ліку са зброяй у руках і на бронетэхніцы.

У панядзелак Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла аб затрыманьні ў Данецкай вобласьці дзесяці расейскіх дэсантнікаў са зброяй і дакумэнтамі. Усе яны служаць у 98-й Сьвірскай дывізіі ВДВ. Яны далі паказаньні, што ў ноч на 24 жніўня іх узьнялі па трывозе і далі загад зьдзейсьніць марш у складзе калёны зь некалькіх дзесяткаў баявых машын.

СМІ і сацыяльныя сеткі заяўляюць пра шматлікія выпадкі гібелі расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне. Афіцыйна Расея абвяргае такія паведамленьні, называючы іх «інфармацыйнай вайной». Раніцай 25 жніўня ў вёсцы Выбуты пад расейскім Псковам прайшло пахаваньне дэсантнікаў, якія загінулі пры невядомых абставінах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG