Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі саміт: Пра мір пакуль не дамовіліся

Пасьля вячэры Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што палітычнай дамоўленасьці дасягнуць не ўдалося, бо "сытуацыя ва Ўкраіна зайшла занадта далёка".

15:00 26.8.2014
Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

15:00 26.8.2014
Уладзімер Пуцін і Міхаіл Мясьніковіч
Уладзімер Пуцін і Міхаіл Мясьніковіч

14:59 26.8.2014
У чаканьні Ўладзімера Пуціна
У чаканьні Ўладзімера Пуціна

14:52 26.8.2014

14:34 26.8.2014

Пачалася сустрэча Пятра Парашэнкі з прэзыдэнта Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

14:33 26.8.2014
Уладзімер Пуцін прыбыў у Менск
Уладзімер Пуцін прыбыў у Менск

14:26 26.8.2014

Парашэнка спадзяецца прывезьці з Менску мір

«Калі нам сёньня з вамі і нашымі калегамі ўдасца дасягнуць пагадненьня, якое прынясе мір, гэта будзе знакавай падзеяй і ў нашых двухбаковых стасунках таксама», — адзначыў Парашэнка.

14:25 26.8.2014

Лукашэнка — Парашэнку: Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі абстаноўкі ва Ўкраіне

«Гэта была ваша прапанова сабрацца без усялякага там навалу, без бухты-барахты прымаць рашэньні пасьля заключэньня пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, разабрацца ў сытуацыі. Вось і ўвесь піяр. Гэта была прапанова прэзыдэнта Ўкраіны, вы мяне папрасілі давесьці гэта да маіх калег. Я быў выканаўцам. Я ўсё зрабіў для таго, каб давесьці да іх ваш пункт гледжаньня, і вось — адпаведная рэакцыя з боку членаў Мытнага саюза», — адзначыў Лукашэнка

13:53 26.8.2014

Пуцін спазьняецца

У аэрапорт прыехаў беларускі прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч — сустракаць расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Пятра Парашэнку і Нурсултана Назарбаева сустракаў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.

Але Мясьніковіч мусіць пачакаць, бо Пуцін спазьняецца, як мінімум на паўгадзіны. Гэта звычайная манэра Пуціна.

13:26 26.8.2014

13:19 26.8.2014

У Менску лівень

У Менску пайшоў спорны дождж, амаль залева.

Праз 10 хвілін чакаецца прылёт Уладзімера Пуціна, які з-за кепскага надвор’я можа спазьніцца.

13:16 26.8.2014

13:01 26.8.2014
Нурсултан Назарбаеў і Міхаіл Русы
Нурсултан Назарбаеў і Міхаіл Русы

13:01 26.8.2014
Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

13:00 26.8.2014
Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

12:59 26.8.2014
Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан

12:53 26.8.2014

Перамовы маюць пачацца ў 14.10

Агульная сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і краін Мытнага саюза, а таксама прадстаўнікоў Эўрзьвязу заплянаваная на 14.10.

Гэта будзе ў выпадку, калі ня спозьніцца Ўладзімер Пуцін, чый прылёт заплянаваны на 13.30.

Але, як зазначаюць журналісты ў кулюарах менскага саміту, Пуцін заўсёды спазьняецца.

12:47 26.8.2014

Пачынаецца сустрэча Парашэнкі і Лукашэнкі

Журналістаў на яе не дапускаюць, паведамляе карэспандэнтка АР Натальля Васільева

12:36 26.8.2014

Назарбаеў прыляцеў зь вялікай дэлегацыяй

Прэзыдэнта Казахстану ў менскім аэрапорце сустракала вялікая ганаровая варта, салдат 20, нашмат большая, чым тая, якая сустракала Пятра Парашэнку, — сьведчыць карэспандэнт Свабоды Ігар Карней. Сустракаў Назарбаева віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.

Разам з Назарбаевым прыляцела шмат казахскіх чыноўнікаў і журналістаў. Да журналістаў казахстанскі кіраўнік не падыйшоў.

12:18 26.8.2014

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG