Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы ў Менску будуць складанымі, — МЗС Украіны


Паўло Клімкін

Паўло Клімкін

Украінскі бок чакае няпросты працэс перамоваў з Расеяй у Менску. Пра гэта ў сваім твітэры напісаў міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін.

«Менск будзе складаны, і мы гатовыя да дыпляматычнага бою. Прэзыдэнт настроены рашуча. Нас расхістваюць дэзінфармацыяй, таму прашу: захоўвайце спакой», — падкрэсьліў міністар.

Спачатку перамовы лідэраў Украіны і Расеі пройдуць з удзелам прэзыдэнтаў Беларусі і Казахстана і высокапастаўленых чыноўнікаў Эўразьвязу ў фармаце Ўкраіна — Эўразьвяз — Мытны саюз. Гэтая частка дыскусіі будзе датычыць перш за ўсё эканамічных аспэктаў далучэньня Ўкраіны да зоны свабоднага гандлю з ЭЗ і зьвязанымі з гэтым пытаньнямі супрацоўніцтва з краінамі Мытнага саюза.

Плянуецца, што прэзыдэнты Парашэнка і Пуцін таксама будуць мець двухбаковыя перамовы, тэмай якіх будзе канфлікт на Данбасе.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў пастаўках у Данбас зброі і баевікоў, а таксама кадравых вайскоўцаў. Масква сваю датычнасьць адхіляе. Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны працягваецца з красавіка.

XS
SM
MD
LG