Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў нагадаў аб праве Казахстану на выхад з Эўразійскага саюзу


Нурсултан Назарбаев

Нурсултан Назарбаев

Паводле прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева гэта можа адбыцца, калі будуць ушчамляцца інтарэсы яго краіны. Такую заяву Назарбаеў зрабіў у інтэрвію тэлеканалу «Хабар».

Сайт Tengrinews.kz цытуе заяву Назарбаева.

«Калі ня будуць выконвацца правілы, апісаныя ў дамове, Казахстан мае права выйсьці з Эўразійскага эканамічнага саюзу. Я ўжо гэта казаў, і паўтараю зноў. Казахстан ня будзе ўваходзіць у арганізацыі, якія пагражаюць нашай незалежнасьці. Незалежнасьць — гэта самае галоўнае наша багацьце», — сказаў Назарбаеў.

Ён адзначыў, што часта выказваецца меркаваньне аб тым, што ў ЭАЭС інтарэсы Казахстану будуць ушчамляцца. «Гэта ня так. Калі прэзыдэнты Казахстану, Расеі і Беларусі зьбіраюцца і вырашаюць пытаньні, калі нехта адзін супраць, гэта рашэньне не прымаецца. Гэта называецца кансэнсус. Калі мне не спадабаецца іх рашэньне, то я выкажуся супраць, і яно прынятае ня будзе. Гэта азначае, што ў нас ва ўсіх аднолькавыя правы», — сказаў прэзыдэнт Казахстану.

«Ёсьць Эўразійская эканамічная камісія, у якой па тры чалавекі з кожнай краіны і 3 намесьніка прэм’ер-міністраў. У іх таксама рашэньні прымаюцца разам. Калі сустракаюцца кіраўнікі ўрадаў — таксама», — дадаў ён.

XS
SM
MD
LG