Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка кажа пра расейскія танкі ва Ўкраіне


Расейскі танк у растоўскай вобласьці непадалёк ад мяжы з Украінай 23 жніўня
Расейскі танк у растоўскай вобласьці непадалёк ад мяжы з Украінай 23 жніўня

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў чыноўнікам Эўразьвязу, што ён «вельмі занепакоены» зьяўленьнем расейскіх танкаў у паўднёва-ўсходняй Украіне і жаданьнем Крамля адправіць яшчэ адзін некантраляваны вайсковы канвой ва Ўкраіну, які Масква называе «гуманітарнай дапамогай».

Пятро Парашэнка выказаў трывогу за дзень да сваёй сустрэчы ў Менску з кіраўніцай зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан і прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Прадстаўнік украінскага войска Андрэй Лысенка заяўляе, што расейскія вайскоўцы пад выглядам сэпаратыстаў увайшлі ў паўднёва-ўсходнюю Ўкраіну 25 жніўня з 10 танкамі і двума браніраванымі машынамі пяхоты. Лысенка пацьвердзіў, што ўкраінскія памежнікі ўступілі ў бой з калёнай бранетэхнікі і спынілі яе ў раёне Навааазоўску. Абвінавачваньні Кіева Масква адхіляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG