Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пра якія „сьветлыя ідэалы Наваросіі“ можна казаць пасьля гэтага?»


Belarus -- Round Table about Home Education, Alexei Shein (Šein), Minsk, 13oct2010

Belarus -- Round Table about Home Education, Alexei Shein (Šein), Minsk, 13oct2010

Сэпаратысты ў Данецку правялі маршам па вуліцах гораду палонных украінскіх вайскоўцаў у суправаджэньні ўзброеных людзей з сабакамі. Які рэзананс выклікала гэтая акцыя ў сьвеце і Беларусі? Ці скарэктуе яна стаўленьне беларусаў да падзеяў у Данбасе і да бакоў — удзельнікаў гэтага канфлікту? На гэтыя пытаньні адказвае каардынатар ініцыятывы «Хрысьціянскі рух» Аляксей Шэін.

Цыганкоў: Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ўжо асудзілі арганізаваны сэпаратыстамі «марш» і нагадалі, што Жэнэўская канвэнцыя па правах чалавека забараняе зьневажальнае стаўленьне да палонных. Які рэзананс гэтая акцыя выклікала ў сьвеце, ці прынесла яна сэпаратыстам карысьць альбо адны мінусы?

Шэін: Хіба што магу сказаць пра ўласныя адчуваньні. Мне гэта нагадала фашыстоўскую Нямеччыну. Гэта была абсалютна таталітарная атмасфэра, нешта сталінска-гітлераўскае, уражаньне цалкам інфэрнальнае. Безабаронныя людзі, сабакі, штыхі. Пра якую тут гуманнасьць, пра якія «сьветлыя ідэалы Наваросіі» можна казаць? Мне здаецца, ва ўсім сьвеце піяр-эфэкт атрымаўся нэгатыўны і адваротны.

Цыганкоў: Якое ўражаньне гэтая акцыя магла мець на беларусаў — у сэнсе славутай беларускай талерантнасьці і міралюбнасьці? Ці магла яна скарэктаваць іхняе стаўленьне да абодвух бакоў украінскага канфлікту?

Шэін: Мне здаецца, што большасьць беларусаў даўно ўжо вызначылася са сваім стаўленьнем. За гэтыя паўгода можна ўжо было прыняць той ці іншы бок, бок праўды альбо няпраўды. І гэта ня першы «вызначальны» выпадак — тая ж гісторыя з малайзійскім самалётам. Для тых людзей, якія разумеюць, што адбываецца, гэтая гісторыя толькі падкрэсьліла іхнія перакананьні, разуменьне таго, што за сілы стаяць за сэпаратыстамі, які сьветапогляд кіруе гэтымі людзьмі.

А тыя людзі, якія падтрымліваюць расейскі погляд, ідэі «русского мира» — для іх гэта таксама было чымсьці новым, што магло пераканаць іх у адваротным. Чалавек заўсёды можа знайсьці апраўданьні і тлумачэньні для любой сытуацыі, якая яму невыгодная. Тое, як расейскія каналы падаюць інфармацыю — зразумела, што чалавек, які давярае ім, не глядзіць расейскае тэлебачаньне крытычна, ён проста ідзе ўсьлед гэтаму і наўрад ці можа сьвядома і цьвяроза ацаніць сами падзеі.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG