Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прызнаюць «парад палонных» у Данецку ваенным злачынствам?


Прагон калёны ўкраінскіх ваеннапалонных па цэнтральных вуліцах Данецку шмат у каго выклікаў агіду і абурэньне. Але ці ўяўляе ён сабой парушэньне міжнароднага права?

Гэтае відовішча шакавала многіх, у тым ліку праваабаронцаў, якія назвалі працэсію відавочным парушэньнем правілаў Жэнэўскай канвэнцыі ў справе абыходжаньня з ваеннапалоннымі. Думкі міжнародных экспэртаў наконт таго, ці могуць быць арганізатары таго параду прыцягнутыя да адказнасьці як ваенныя злачынцы, падзяліліся.

Гэтая неадназначнасьць заключаецца ў пераважна ў тым, як сам канфлікт ва ўсходняй Украіне клясыфікуецца. Так лічыць Дэвід Глэйзэр, экспэрт у галіне міжнароднага права зь Юрыдычнай школы Лаёлы ў Лос-Анджэлеесе:

«Калі мы маем справу зь міжнародным узброеным канфліктам, то гэта выглядае адназначна як парушэньне патрабаваньняў Жэнэўскай канвэнцыі. Калі гэта не міжнародны ўзброены канфлікт, то вызначыць стандарт зьдзеку над асабістай годнасьцю значна цяжэй. І тады няясна, ці згаданы парад падыходзіць пад гэтае вызначэньне».

Камітэт Міжнароднага Чырвонага Крыжа, які дапільноўвае выкананьне Жэнэўскай канвэнцыі, назваў канфлікт ва Ўкраіне «не міжнародным ўзброеным канфліктам». Тым часам кіеўскі і заходнія ўрады абвінавачваюць Расею ў пастаўках зброі і ў аказаньні іншай падтрымцы паўстанцаў ва ўсходняй Ўкраіна, што Масква адмаўляе.

Правілы для грамадзянскіх войнаў, выкладзеныя у канвэнцыях забараняюць «замах на чалавечую годнасьць» і «абразьлівае ды прыніжальнае абыходжаньне» з ваеннапалоннымі. Правілы для войнаў паміж рознымі краінамі ўсталёўваюць больш нізкую плянку — тут парушэньнем канвэнцыі могуць лічыцца і абразы, і выстаўленьне палонных на агляд натоўпу. Якраз гэтыя абодва парушэньне зафіксавалі камэры ў Данецку 24 жніўня.

Іншы экспэрт, прадстаўніца арганізацыі Human Rights Watch ў Маскве заявіла, што парад у Данецку адназначна зьяўляецца парушэньнем Жэнэўскай канвэнцыі ў справе абыходжаньня з ваеннапалоннымі:

«Так званы парад зьняволеных у Данецку ня толькі агідны з чыста чалавечага пункту гледжаньня, але гэта відавочнае парушэньне міжнароднага гуманітарнага права, гэта значыць права вайны. Трэці артыкул агульнай часткі Жэнэўскай канвэнцыі, які адносіцца і да ўнутраных, і да міжнародных узброеных канфліктаў, адназначна забараняе замах на чалавечую годнасьць, у прыватнасьці абразьлівае і прыніжаючае абыходжаньне, і гэта якраз тое, што мы бачылі падчас параду».

Падчас прагону ўкраінскіх ваеннапалонных у Данецку натоўп іх усяляк абражаў і кідаў ім ў твары памідоры і бутэлькі з вадой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG