Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП заклікае прыняць у Менску рашэньні, каб спыніць вайну ва Ўкраіне


Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла заяву з заклікам да ўдзельнікаў перамоваў у Менску праявіць палітычную волю і прыняць рашэньні, якія вядуць да безумоўнага спыненьня вайны ва Ўкраіне.

Палітрада АГП заклікала таксама кіраўніцтва Расеі забясьпечыць належны памежны кантроль, каб не дапускаць незаконных паставак зброі з Расеі ва Украіну. А таксама прапануе краінам, якія падпісалі Будапэшцкі мэмарандум 1994 году, падрыхтаваць і падпісаць новую рэдакцыю дакумэнту з выразнай фіксацыяй правоў, абавязкаў і адказнасьці бакоў.

У заяве выказваецца рашучая падтрымка Ўкраіны «ў яе імкненьні захаваць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць і непарушнасьць межаў». Таксама адзначаецца, што канфлікт ва ўсходняй Украіне ў значнай ступені справакаваны і падтрымліваецца Расеяй. АГП выказвае жаль, што краіны-гаранты, якія падпісалі Будапэшцкі мэмарандум 1994 году аб гарантыях бясьпекі Ўкраіны, «былі не гатовыя выконваць свае абавязаньні». У заяве адзначаецца, што ад разьвіцьця падзеяў ва Ўкраіне залежыць будучыня Беларусі.

26 жніўня ў Менску, поруч з самітам Мытнага саюзу, адбудуцца перамовы Кэтрын Эштан з Уладзімерам Пуцінам і Пятром Парашэнкам. Чакаецца сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG