Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пасьля путчу — правал у памяці


Ці памятаеце вы, якая гістарычная для Беларусі падзея адбылася ў гэты дзень, 25 жніўня, у 1991 годзе?

Першы мужчына: «Вы ведаеце, шкадую, што путч ня зьдзейсьніўся. Пра што вы кажаце: хто б каго расстраляў? Мне жылося ў савецкі час добра, а цяпер мне дрэнна жывецца. А Беларусь — гэта Беларусь, яе ніколі не было, Беларусі, разумееце? Мая дачка скончыла дзевяць клясаў на матчынай мове, а ў дзясятай ужо гэтую матчыну мову забаранілі».

Другі мужчына: «У верасьні? У жніўні? Дык гэта было ў Расеі, там быў пераварот. І Ельцын прыйшоў да ўлады. У Беларусі ў 91-м быў у сакавіку рэфэрэндум за Саюз. Прагаласавалі за Саюз, а потым развалілася ўсё роўна ўсё. А ў жніўні — ня памятаю, у 91-м?»

Мая дачка скончыла дзевяць клясаў на матчынай мове, а ў дзясятай ужо гэтую матчыну мову забаранілі

Трэці мужчына: «А, дзень незалежнасьці. Незалежнасьць была Вярхоўным Саветам прынятая, памятаю. Цяпер афіцыйная прапаганда гэта замоўчвае, таму людзі забываюць. Хто памятае, той памятае, а моладзь ня ведае. Вядома, надзеі былі, што будзе лепшае жыцьцё, як у Эўразьвязе. Што зрушымся зь мёртвай кропкі, з саўковасьці гэтай адыдзем. Але так не адбылося».

Чацьвёрты мужчына: «Вы ведаеце — даўно, дакладна ня ўспомню. Не, ведаеце, цяжка сказаць».

Пяты мужчына: «Ды бог яго знае, ня ведаю».

Шосты мужчына: «Па-мойму, нейкія хваляваньні былі ў Менску, гэта ў якім годзе? Па-мойму, у 91-м. Нават не магу ўспомніць, што там было ў 91-м. Быў толькі жаль аб распадзе Савецкага Саюзу, гэта было».

Шосты мужчына: «Для нас, для Беларусі? Ня памятаю, такога не запамінаў... Ну, можа, паколькі гэтая краіна мяжуе з намі і мы некалі адносіліся да яе, адзіная была дзяржава, то мы, напэўна, перажывалі за гэтую краіну. За Расею: тое, што там у іх чынілася. І думалі, каб у нас такое не паўтарылася, як у іх. Каб путчу ў нас не было такога».

У 91-м я ў школе вучыўся, мне было нейк не да путчу

Сёмы мужчына: «Пасьля путчу? Падзялілі Беларусь, і ўсё. Ну як? Разьдзялілі, пушчай вырашылі, што Саюз разваліцца — і ўсё, па-мойму, гэта».

Восьмы мужчына: «Я так думаю, гэта нейкая акцыя пратэсту была. З гэтай прычыны. З прычыны гэтага путчу, супраць. Я думаю, што нешта прыблізна такое было».

Дзявяты мужчына: «Не, я разумею, я памятаю дзень путчу і так далей. А што важнае? Я ўжо і ня памятаю, якія падзеі».

Ягоны прыяцель: «У 91-м я ў школе вучыўся, мне было нейк не да путчу. Без паняцьця».

Адзінаццаты мужчына: «Штосьці такое было, БНФ нешта рабіў, але ня памятаю, што. БНФ нешта праводзіў».

Дванаццаты мужчына: «Я лічу, што ня вельмі важная падзея — тая, што адбылася. Каб яна была важная, усе б памяталі. Гэта для прэзыдэнта, можа, важна, для нас — не».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG