Першым на заўтрашні саміт у Менск прыляціць прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, апошнім — прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
26 жніўня а 11.15 чакаецца прылёт у Менск Пятра Парашэнкі, праз 15 хвілін пасьля яго прылятае Высокі кіраўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан і эўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт, а 12-й прылятае прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, а 13.15 — эўракамісар па энэргетыцы Гюнтэр Этынгер.
Пуцін мае прыляцець а 13.20.
Такі папярэдні расклад прылёту ўдзельнікаў менскага саміту паведаміў МЗС Беларусі.