Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан, мабыць, не нагадае Лукашэнку пра палітвязьняў


Кэтрын Эштан, кіраўніца замежнай палітыкі Эўразьвязу, хутчэй за ўсё ня будзе закранаць пытаньня беларускіх палітвязьняў падчас свайго заўтрашняга візыту ў Менск.

Гэта вынікае з выказваньня Маі Кацыянчыч, прэсавага прадстаўніка Кэтрын Эштан, якое запісаў наш брусэльскі карэспандэнт Рыкард Юзьвяк.

Юзьвяк: Ці Беларусь атрымае нейкую ўзнагароду за сваё пасярэдніцтва паміж Эўразьвязам і Расеяй заўтра ў Менску?

Кацыянчыч: Эўразьвяз удзельнічае ў сустрэчы ў Менску на запрашэньне прэзыдэнтаў Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Пуціна і засяродзіць сваю ўвагу на крызісе ва Ўкраіне. Мы разглядаем гэтую сустрэчу як нагоду для абмеркаваньня пытаньня, як стварыць умовы, якія спрыялі б палітычнаму вырашэньню крызісу. Вось да гэтага мы імкнемся, і гэта было ясна выказана таксама на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу 15 жніўня ў Брусэлі. Што тычыцца самой Беларусі, то гэта не двухбаковая сустрэча. Пазыцыя Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі вельмі ясная — я маю на ўвазе пазыцыю адносна палітвязьняў.

Юзьвяк: Дык ці Кэтрын Эштан увогуле мае намер узьняць пытаньне палітвязьняў падчас свайго побыту ў Менску, дзе яна можа ўбачыцца з Аляксандрам Лукашэнкам?

Кацыянчыч: Як я сказала, гэта не двухбаковая сустрэча. Гэта сустрэча прысьвечаная крызысу ва Ўкраіне, і якраз над гэтым мы цяпер працуем.

***

Чакаецца, што 26 жніўня ў Менску, з нагоды саміту Мытнага зьвязу, адбудуцца перамовы Кэтрын Эштан з Уладзімірам Пуцінам і Пятром Парашэнкам.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG