Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў не выключае, што Пуцін і Парашэнка сустрэнуцца ў Менску сам-насам


Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін
Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў мяркуе, што, акрамя сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага саюзу з прэзыдэнтам Украіны адбудзецца двухбаковая сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны Ўладзімера Пуціна і Пятра Парашэнкі.

Пра гэта ён сказаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве ў панядзелак, паведамляе Інтэрфакс.

«Так, заплянаваны цэлы шэраг двухбаковых сустрэч. Канкрэтна пра тое, хто і дзе будзе сустракацца, будзе абвешчана дадаткова», — адзначыў Лаўроў.

Такім чынам ён адказаў на пытаньне журналістаў, ці заплянаваная сустрэча Пуціна і Парашэнкі ў Менску ў двухбаковым фармаце.

26 жніўня ў Менску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюзу, прэзыдэнта Ўкраіны і прадстаўнікоў Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG