Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па Ўкраіне пройдуць у менскім Палацы незалежнасьці


26 жніўня ў Менску адбудуцца шматбаковыя перамовы ў фармаце «Мытны саюз — Эўразьвяз — Украіна» адносна ўрэгуляваньня збройнага канфлікту з прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны.

Апрача прэзыдэнтаў Украіны, Расеі і Казахстану, дамаўляцца пра мір ва Ўкраіне прыедуць Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, віцэ-старшыня Эўракамісіі Гюнтэр Этынгер і эўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт.

Чакаецца, што кансультацыі па ўкраінскай праблематыцы будуць праходзіць у менскім Палацы незалежнасьці — збудаванай нядаўна на праспэкце Пераможцаў вялікай рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Па ўсім пэрымэтры тэрыторыі палаца цяпер ідзе апошняя падрыхтоўка: дзясяткі супрацоўнікаў «Зеленбуду» падмятаюць пляц, прамысловыя альпіністы мыюць вокны, людзі ў цывільным аглядаюць тэрыторыю. Дзяржаўтаінспэкцыя ўжо папярэдзіла, што заўтра маршруты па праспэкце Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай лепш не плянаваць, бо рух аўтатранспарту будзе перакрывацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG