Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква хоча адправіць новы «гуманітарны канвой» ва Ўкраіну


Масква плянуе ўжо на гэтым тыдні адправіць новы «гуманітарны канвой» для жыхароў паўднёвага ўсходу Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. Паводле яго, адпаведная нота ўчора была накіравана ў міністэрства замежных спраў Украіны.

Кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства спадзяецца, што час на ўзгадненьне маршруту дастаўкі «гуманітарнага грузу» будзе ня гэтак працяглым, як гэта было ў выпадку зь першым канвоем.

Калёна з 280 грузавікоў амаль з дзьвюма тысячамі тон грузу адправілася з Падмаскоўя ў бок мяжы з Украінай 12 жніўня. Канвой дасягнуў расейска-ўкраінскай мяжы 14 жніўня, аднак праверка на прапускным пункце на тэрыторыі Ўкраіны пачалася толькі праз тыдзень. У мінулую пятніцу каля поўдня расейскія грузавікі перасеклі мяжу без узгадненьня з украінскім бокам і рушылі ў бок Луганску. Праз суткі ўсе грузавікі пакінулі тэрыторыю Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG