Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Марыюпаля прарвалася частка расейскай бранятэхнікі, — Тымчук


Дзьмітры Тымчук

Дзьмітры Тымчук

Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук падае падрабязнасьці ранішняга ўварваньня расейскай бранятэхнікі на поўдзень Данецкай вобласьці, кантраляваны ўкраінскімі ўладамі.

Дзьмітры Тымчук, кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў», на сваёй старонцы ў Фэйсбуку зазначыў, што адкрытага ўварваньня Расеі няма:

«Спрабавала прарвацца калёна, яе заблякавалі, прарвалася некалькі адзінак бранятэхнікі».

Паводле апэратыўных дадзеных групы «Інфармацыйны супраціў», сёньня раніцай калёна расейскай вайсковай тэхнікі паспрабавала зьдзейсьніць прарыў з тэрыторыі Расеі ва Ўкраіну ў раёне Новаазоўску.

«Дзякуючы апэратыўным дзеяньням украінскіх падразьдзяленьняў калёна была разьдзеленая. Асноўная частка калёны спыненая агнём нашых сіл», — напісаў Тымчук.

У выніку частка калёны — а гэта, паводле папярэдняй інфармацыі, 10 БТРаў, 2 танкі і 2 КамАЗы — працягнула рух углыб тэрыторыі Ўкраіны. Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі робяць захады дзеля яе зьнішчэньня, паведамляе Тымчук.

Намесьнік камандзіра батальёну «Азоў» Ігар Масійчук паведаміў, што добраахвотнікі пацьвярджаюць уварваньне вайсковай тэхнікі з Расеі. Пра тое, што раніцай 25 жніўня калёна расейскіх войскаў увайшла на тэрыторыю Ўкраіны, абстраляла Новаазоўск і рушыла на Марыюпаль, паведаміў СМІ адзін з памежнікаў.

Інфармацыю пра ўварваньне расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіну пацьвердзіў і камандзір батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка, адзначыўшы, што ўкраінскую мяжу ў раёне Новаазоўску перасекла да 50 адзінак бронетэхнікі. Паводле яго зьвестак, частка тэхнікі высунулася ў раён Марыюпаля, іншая яе частка - у бок Куцейнікава-Амвросіеўка-Ілавайск.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве назваў паведамленьні пра ўварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну дэзінфармацыяй.

Сытуацыя ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі на 24 жніўня.

Сытуацыя ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі на 24 жніўня.

XS
SM
MD
LG