Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі ідуць на Новаазоўск і Марыюпаль, — батальён «Азоў»


Намесьнік камандзіра батальёна «Азоў» Ігар Масейчук паведаміў, што добраахвотнікі пацьвярджаюць ўварваньне бронетэхнікі з тэрыторыі Расеі.

«Увага! Уварваньне! Поўнамаштабнае ўварваньне! Інфармацыя цалкам пацьверджаная памежнікамі і добраахвотнікамі. У раёне населеных пунктаў Марчанка і Шчарбак паблізу Новаазоўска праз украінска-расійскую мяжу прарвалася каля 30 танкаў з замаляванай маркіроўкай Расейскай Фэдэрацыі пад сымболікай так званай ДНР», — напісаў Масейчук.

Гэтая калёна бронетэхнікі рухаецца ў бок Тэльманава і Амвросіеўкі. У той жа час у раёне Новаазоўска на тэрыторыю Ўкраіны ўварвалася вялікая колькасьць «Градаў» і гаўбіц.

«Тэрарысты ДНР і расейскія агрэсары вядуць абстрэл з гранатамётаў хлебакамбінату у самым Новаазоўску, — паведаміў Масейчук.— Ідзе наступ на Новаазоўск і Марыюпаль. Марыюпальскі гарнізон узьняты па трывозе! Штурмавыя групы батальёна „Азоў“ і вайскоўцы спрабуюць стрымаць агрэсара, але сілы няроўныя. У агрэсара перавага ў артылерыі і бронетэхніцы. Ідзе бой! Абараняцца Марыюпалю няма чым», — падкрэсліў Масейчук, якога цытуе УНІАН.

Сытуацыя ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі на 24 жніўня.

Сытуацыя ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі на 24 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG