Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі ў Данбасе контратакуюць і нясуць страты


Украінскія вайскоўцы абстралялі калёну баявікоў на Луганшчыне: зьнішчана 7 танкаў, 6 бронемашын і 80 наймітаў, ля Ілавайска на Данеччыне зьнішчана 90 баевікоў.

Прэсавая служба Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе паведамляе пра актывізацыю прарасейскіх баевікоў, якія актыўна зьдзяйсьняюць яго контратакі, але сілы АТА працягваюць ўтрымліваць занятыя пазыцыі і наносяць ім значныя страты.

"Зьнішчана каля 40 чалавек, 3 БМП і 1 танк пад час паражэньня каманднага пункта батальённай тактычнай групы ворага. Зьнішчана 5 танкаў, 6 ББМ, 1 БМ-21 "Град", 1 гаўбіцу і каля 80 расійскіх наймітаў у выніку абстрэлу калёны пад Еленаўкай. Крыху пазьней там жа ў выніку бою зьнішчана 2 танка і 1 баявую машыну дэсанту«, — гаворыцца ў паведамленьні штаба Антытэрарыстычнай апэрацыі.

Тым часам ля Ілавайска, у якім другі тыдзень ідуць гарачыя баі, батальёны «Данбас» і «Крыўбас» зьнішчылі 90 баевікоў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы штаба АТА:

«Ля Ілавайска батальён „Данбас“ зьнішчыў 50 баевікоў, а батальён тэрытарыяльнай абароны „Крыўбас“ зьнішчыў 40 баевікоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG