Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 журналістаў хочуць пабачыць сустрэчу Пуціна і Парашэнкі ў Менску


У МЗС Беларусі працягваюць зьбіраць заяўкі на акрэдытацыю замежных СМІ на перамовы кіраўнікоў варагуючых Расеі і Ўкраіны пры пасярэдніцтве Эўразьвязу і Мытнага саюза.

Больш за 300 журналістаў з усяго сьвету прыбудуць у Менск для асьвятленьня перамоваў у Менску па пытаньнях вырашэньня крызісу ва ўсходняй Украіне, якія прызначаныя на 26 жніўня.

«У МЗС Беларусі паступіла больш за 300 заявак на акрэдытацыю ад замежных СМІ для асьвятленьня сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі, Казахстана, Расеі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Эўрапейскага зьвязу, якая адбудзецца 26 жніўня ў Менску», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, «гэта журналісты з ЗША, Францыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расеі, іншых краін. Вельмі шмат заявак на акрэдытацыю паступіла ад японскіх журналістаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG