Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей наведаў з візытам Ірак


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Упершыню пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна афіцыйная беларуская дэлегацыя пабывала ў Іраку.

Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем 23–24 жніўня наведала з афіцыйным візытам Ірак.

Гэта першы з 2003 года візыт дэлегацыі Беларусі такога ўзроўню ў Ірак, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства прамысловасьці, канцэрна «Белнафтахім» і супрацоўнікі МЗС.

24 жніўня Макея прыняў прэзыдэнт Ірака Мухамэд Фуад Масум.

«Прэзыдэнт Ірака ацаніў візыт кіраўніка беларускага зьнешнепалітычнага ведамства як сыгнал падтрымкі ірацкага кіраўніцтва ў барацьбе з экстрэмістамі», — адзначаецца ў паведамленьні МЗС Беларусі.

Уладзімер Макей асудзіў дзеяньні тэрарыстычных груп, якія прывялі да маштабных ахвяраў сярод ірацкага насельніцтва, і пацьвердзіў «настроенасьць Беларусі на пашырэньне партнэрства з Іракам па ўсіх напрамках».

Адбыліся таксама сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі з прэм’ер-міністрам Ірака Нуры Камалем аль-Малікі і кандыдатам на пасаду прэм’ера Хайдарам аль-Абадзі.

На іх «падрабязна абмеркаваныя магчымыя шляхі нарошчваньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG