Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гараць жылыя дамы.

Населены пункт Камунар Данецкай вобласьці быў расстраляны прарасейскімі баевікамі ў Данбасе з БМ-21 «Град». У пасёлку гараць жылыя дамы. Пра гэта паведаміў прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Расейскія наёмнікі нягледзячы на тое, што там няма ніякіх вайсковых частак і пазыцый сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі, адкрылі агонь па жанчынам, дзецям і пажылым людзям», — гаворыцца ў паведамленьні.

«У пасёлку бушуюць страшныя пажары. Гараць дамы. На дапамогу мясцовым жыхарам прыйшлі вайскоўцы, якія аказваюць першую мэдыцынскую дапамогу і спрабуюць патушыць пажары. Усё гэта адбываецца пад мінамётным абстрэлам з боку тэрарыстаў, — падкрэсьлілі ў прэс-цэнтры.— Гэты факт яшчэ раз даказвае, што тэрарысты, якія прыйшлі да нас з суседняй ужо не братняй дзяржавы ваююць супраць простых украінцаў», — цытуе інфармацыю прэс-цэнтра АТА агенцтва УНІАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG