Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парад у Кіеве. З Храшчаціка — на фронт


У Кіеве прайшоў вайсковы парад з нагоды Дня незалежнасьці.

Парад прайшоў упершыню за апошнія 5 гадоў. Пры былым прэзыдэнце Віктары Януковічы, зрынутым сёлета ў лютым у выніку Эўрамайдану, парады не праводзіліся.

Як заявіў перад пачаткам параду прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, тэхніка з парадных разьлікаў адразу з параду накіруецца ў зону Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбас. У парадзе прынялі ўдзел вайскоўцы, якія ваявалі з прарасейскімі баевікамі ў Данбасе. Вайскова-марскі парад з нагоды Дня незалежнасьці Ўкраіны пройдзе ў Адэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG