Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кепскія навіны для Пуціна на глябальным нафтавым рынку


Ru
Ru

Будучыня расейскай нафтавай прамысловасьці выглядае вельмі несуцяшальнай на фоне істотнага падзеньня цаны нафты.

Як пагаджаюцца экспэрты, спроба тлумачэньня перападаў нафтавых коштаў — справа амаль безнадзейная. Напрыклад, за апошні месяц цана нафты ўпала на восем адсоткаў, за год — на шэсьць адсоткаў, а за два гады нафта патаньнела на чатыры адсоткі, за пяцігодзьдзе — на дзевяць адсоткаў.

Іншымі словамі, у апошнюю пяцігодку кошт барэля нафты ідзе хвалепадобна, нібы нанізаны на стодаляравы вэктар. Ці можна за апошнім падзеньнем кошту да амаль дзевяноста трох даляраў за барэль разгледзець прыкметы новай негатыўнай тэндэнцыі? Што стаіць за рэзкім падзеньнем цэн на нафту? Якая верагоднасьць далейшага памяншэньня цэнаў энэргарэсурсаў?

Пытаньні да Грэгары Грушко, дырэктара амэрыканскай фінансавай фірмы HWA:

— Прычыны падзеньня можна падзяліць на кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя. Кароткатэрміновыя — аднаўленьне паставак нафты з Лібіі, першы раз за год. Памяншэньне напружаньня ў канфлікце ва Ўкраіне, прынамсі, так падавалася на пачатку тыдня. І трэцяе, вельмі важнае, — падзеньне коштаў на рынку ф’ючэрсаў, дзе спэкулянты, вялікія хэдж-фонды гуляюць на паніжэньне, лічачы, што доўгатэрміновыя фактары акажуць негатыўны ўплыў на рост цэн на нафту. Доўгатэрміновыя прычыны: прапанова нафты працягвае расьці. У гэтым годзе краіны-вытворцы нафты за рамкамі АПЭК здабывалі на паўтара мільёна барэляў нафты ў дзень больш, чым у летась. Попыт. Асноўным спажыўцом нафты застаюцца Злучаныя Штаты, і ў ЗША імпарт нафты падае, таму што яны змаглі рэзка павялічыць вытворчасьць сланцавай нафты на сваёй уласнай тэрыторыі, вытворчасьць нафты расьце і ў Канадзе.

— Што ў такім выпадку можна сказаць пра доўгатэрміновыя тэндэнцыі?

— Я думаю, што наперадзе — падзеньне цэнаў нафты, што акажа пазытыўны ўплыў на эканоміку Злучаных Штатаў і іншых краін-імпарцёраў нафты і газу.

— А што чакаць Расеі?

— Калі нават цана нафты ў гэтым годзе зьнізіцца да дзевяноста даляраў за барэль, сярэднегадавая цана усё яшчэ складзе 105 даляраў, што для Расеі ня самы дрэнны варыянт. Але ў працяглай пэрспэктыве, улічваючы санкцыі супраць нафтавага сэктару Расеі, будучыня расейскай нафтавай прамысловасьці, якая за апошнія пятнаццаць-дваццаць гадоў не ўвяла ніякіх інавацый, не разьвівалася, не займалася стратэгічным плянаваньнем, выглядае вельмі несуцяшальнай, — кажа амэрыканскі фінансіст Грэгары Грушко.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG