Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ не дало беларусам заехаць у Смаленск


Пад час беларускай пілігрымкі ў Катынь у 2011 годзе.

Пад час беларускай пілігрымкі ў Катынь у 2011 годзе.

Расейскія спэцслужбы перашкаджалі удзельнікам традыцыйнай беларускай пілігрымкі ў Катынь у дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

Пасьля таго, як аўтобус з пілігрымамі быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ, у паліцыю павезьлі Вольгу Завадзкую, маці забітага журналіста Зьмітра Завадзкага, і яшчэ аднаго актывіста для высьвятленьня асобаў.

Сябра БХД Яўгена Батуру змусілі зьняць майку "Стоп – Пуцін".

Усё ж актывістам далі наведаць Катынь, пасьля чаго яны вярнуліся да беларуска-расейскай мяжы. У Катыні актывістаў увесь час здымалі на відэа. Усю дарогу іх суправаджала міліцэйская машына з уключанай мігалкай.

Заяжджаць у Смаленск ім было забаронена. Па прыезьдзе да мяжы актывісты зьбіраліся паехаць у Рудню, дзе ўтрымліваліся Вольга Завадская і затрыманы актывіст, аднак ім гэта было забаронена. Толькі каля дзясятай вечара актывістам дазволілі забраць з Рудні затрыманых, паведамляе сайт БХД.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG