Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна сьвяткуе Дзень незалежнасьці. У Кіеве парад. У Данецку — вайна


Ukraine -- Ukrainian Flag
Ukraine -- Ukrainian Flag

Україна сёньня адзначае 23-годзьдзе сваёй незалежнасьці на фоне крызісу, які працягваецца на ўсходзе краіны. Прэзыдэнт Пятро Парашэнка прымае парад у Кіевe, у цэлым жа ўрачыстасьці сьціплыя.

Сьвяткаваньне адбываецца на наступны дзень пасьля таго, як з кантраляваных прарасейскімі баявікамі ўсходніх раёнаў Украіны вярнуліся машыны так званага «гуманітарнага канвою» з Расеі.

22 жніўня Масква ў парушэньне міжнародных нормаў у аднабаковым парадку дала загад сотням кіроўцаў грузавікоў перасекчы мяжу. Украіна назвала такія дзеяньні ўварваньнем на яе тэрыторыю, краіны Захаду і міжнародныя арганізацыі асудзілі гэтыя дзеяньні Расеі, якая працягвае падтрымку баевікоў. Да сярэдзіны дня 23 жніўня ўсе аўтамабілі вярнуліся ў Расію, заявіў у расійскім прымежным горадзе Данецку прадстаўнік АБСЭ Поль Пікара.

Напярэдадні сьвята канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель правяла ў Кіеве перамовы з украінскімі кіраўнікамі і выказала надзею на мірнае вырашэньне канфлікту, які ўжо забраў больш за дзьве тысячы жыцьцяў. Баявыя дзеяньні працягваюцца ў Данецку, Луганску, Ілавайску і іншых гарадах Данбасу. Баявікі ў Данецку заявілі, што правядуць свой парад з удзелам палоненых украінскіх вайскоўцаў.

А 10.20 прайшла ва Ўкраіне агульнанацыянальная хвіліна маўчаньня. Яна была агучаная на Майдане незалежнасьці, дзе зь лістапада мінулага года па люты гэтага стаяў Эўрамайдан. Удзеьнікі ўрачыстасьцяў схілілі сьцягі ў памяць герояў Нябеснай сотні, загіблых змагароў Рэвалюцыі годнасьці, героям, якія палеглі ў барацьбе за свабодную Ўкраіну ў ахопленых вайной з прарасейскімі баевікамі раёнах Данбаса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG