Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Улад Савельеў: «„Пагоня“ на ровары — гэта сучасна»


Сталкеры Свабоды: Улад Савельеў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:50 0:00

Улад Савельеў

Пераможцам конкурсу Радыё Свабода на найлепшы дызайн для маек стаў аўтар выявы з «Пагоняй» на ровары. Дырэктар рэклямнага агенцтва, кіраўнік крэатыўнай дызайнэрскай групы, аўтар многіх папулярных праектаў Улад Савельеў — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

Пераможцам конкурсу Радыё Свабода на найлепшы дызайн для маек стаў аўтар выявы з «Пагоняй» на ровары. Дырэктар рэклямнага агенцтва, кіраўнік крэатыўнай дызайнэрскай групы, аўтар многіх папулярных праектаў Улад Савельеў — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Усё наша грамадзтва забылася на гісторыю. У вярхах кажуць, што гісторыя Беларусі пачалася ці то пасьля 17-га, ці то пасьля 45-га. Нібыта старонкі па гісторыі Беларусі былі проста вырваныя ў гэтых людзей.

А гісторыя — гэта вялікі пласт. Мы столькі жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, у нас столькі можна накапаць цікавых рэчаў — гэта й вайсковыя строі, і народныя арнамэнты, і шмат чаго яшчэ. Вось трэба рабіць такі сынтэз, мікст таго, што было ў тыя часы, далучаць да яго сучасныя трэнды — і будуць зьяўляцца цікавыя рэчы.

Цяпер я працую над новай цішоткай, у якой спалучу беларускі арнамэнт і знакамітыя кампутарныя гульні. Я думаю, што хутка зьявіцца на сьвет штосьці вельмі цікавае.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»

Сябры, якія вырабляюць гэтыя цішоткі, гэта дзьве цудоўныя дзяўчынкі, якія і намалявалі гэты дызайн. Ідэя мая, а дзяўчаткі дапамагаюць мне яе ажыцьцяўляць. Ім вялікі дзякуй, Марыне і Машы!

А ідэя ўзьнікла проста. Мы ўсе бачым, як набывае моцы гэты беларускі трэнд — велашпацыры па Менску. І калі гэтыя майкі зьявяцца ў продажы, удзельнікі гэтых шпацыраў вельмі ўзрадуюцца, думаю, таму што яны ўсе — людзі эўрапейска арыентаваныя, яны ведаюць, што гэта трэнды Эўропы, і катацца на ровары ў такой цішотцы будзе вельмі файна.

Я думаў, што я буду пераможцам, але калі глядзеў, як выбіралі гэтыя цішоткі, то разумеў, што на кожным кроку конкурсу мая магла зьнікнуць з кола фіналістаў.

Я жыву ў гэтай краіне, я дыхаю гэтым паветрам, я п’ю гэтую ваду, гэта — мая радзіма, і таму я не магу тут рабіць штосьці іншае. Я не магу вырабляць італьянскія боты ці швэдзкую мэблю. Гэта павінна быць усё ж цалкам накіравана на беларускую культуру, на беларускае грамадзтва, таму што гэта жыве дзесьці ўнутры, у сэрцы.

Трэба ствараць якасныя беларускія прадукты адразу, а наша справа — зрабіць іх больш знакамітымі. Ужо зьявіўся такі трэнд, што ўсё беларускае — гэта якаснае. І вось трэба, каб гэтае якаснае ня толькі на прадукт было зарыентавана, але яшчэ і на дызайн — дызайн упакоўкі, дызайн аздабленьня гэтага прадукту.

Вядома, беларусы больш прызвычаіліся плакаць, чым сьмяяцца, але кола гумару павінна шырыцца. Я думаю, што мы яшчэ не раскрылі новыя таленты моладзі. Гэтыя людзі, якія цяпер навучаюцца за мяжой, потым вернуцца. І ў іх усё наперадзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG