Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра апэрацыю, якая нядаўна была ў Мікалая Дзядка, ягоны сябра Аляксандр Францкевіч даведаўся з лісту, які Дзядок напісаў сваякам.

Непасрэдна з Мікалаем Дзядком Францкевічу ліставацца не даюць, бо яны праходзілі па адной крымінальнай справе аб хуліганскіх нападах на розныя афіцыйныя будынкі і акцыі пратэсту каля Мінабароны. Тым ня менш некаторыя зьвесткі пра свайго сябра Аляксандр Францкевіч мае.

«Ведаю, што ён чытае кніжку пра Каліноўскага, калі ўжо не прачытаў. Што вывучае арабскую мову па самавучыцелю. Да яго рэгулярна езьдзіць адвакат. Мікалаю выходзіць на волю ужо праз 6 месяцаў, я ведаю, што гэта такое, калі лічыш кожны дзень да волі», — распавёў былы палітвязень Аляксандр Францкевіч.

Сёньня, 23 жніўня ў Мікалая Дзядка дзень народзінаў. Вядома, што сваякі і сябры даслалі яму віншаваньні, з пажаданьнем трымацца і выйсьці на волю без праблем са здароўем.

Мікалай Дзядок адбыў за кратамі ўжо 4 гады. Трымаюць актывіста анархісцкага руху ў крытай магілёўскай турме, як Мікалая Статкевіча і Яўгена Васьковіча. Як і яны, Мікалай таксама адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG