Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плот салідарнасьці з Украінай (ВІДЭА)


У адной з вёсак Клецкага раёна былы вайсковец Аляксандар Лагода намаляваў на сваім плоце вялізны жоўта-блакітны сьцяг і зрабіў надпіс «Слава Украіне! Жыве Беларусь!», які добра бачны з вясковай дарогі.

Людзі на гэта рэагуюць па рознаму, хтосьці на знак падтрымкі сыгналіць з свайго аўто, некаторыя спыняюцца і паціскаюць руку на знак павагі за сьмеласьць. Хтосьці незадаволена касавурыцца, але, як кажа гаспадар, паколькі месьцічы, як сапраўдныя беларусы, даволі выхаваныя і талерантныя, прамой варажнечы ў яго бок не было.

«Мне часам кажуць з начальства, чаму ты не замалюеш надпіс. Я адказваю: ніколі не замалюю, бо я лічу, што Украіна пераможа па любому!» — кажа на разьвітаньне Аляксандар Лагода.

XS
SM
MD
LG