Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Латвіі асудзіла забойства баевікамі ганаровага консула Літвы ў Луганску


Эдгарс Рынкевіч

Эдгарс Рынкевіч

Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевіч асуджае забойства ганаровага консула Літвы ў Луганску Міколы Зелянца. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

«Я рашуча асуджаю брутальнае забойства ганаровага консула Літвы ў Луганску Міколы Зелянца тэрарыстамі, спачуваньне сям'і», – адзначыў Рынкевіч.

Аб забойстве баевікамі ганаровага консула Літвы ў Луганску Міколы Зелянца паведаміў сёньня міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Пасьля вызваленьня Славянску Данецкай вобласьці, які быў апорай сэпаратыстаў, баевікі масава перамясьціліся ў Данецк і Луганск.

Антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе працягваецца з красавіка.

Украіна прызнала групоўкі «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі.

XS
SM
MD
LG