Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: Расея ўвяла ва Ўкраіну артылерыйскія падразьдзяленьні


Апошнімі днямі расейскае войска ўвяло артылерыйскія падразьдзяленьні на тэрыторыю Ўкраіны і выкарыстоўвае іх супраць украінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе «New York Times» са спасылкай на заяву прэс-сакратара НАТО Аані Лунгеску.

«Зь сярэдзіны жніўня НАТО атрымлівае шматлікія паведамленьні аб прамым удзеле расейскіх сілаў уключна з выкарыстаньнем спэцназу і дэсантных падразьдзяленьняў на ўсходзе Ўкраіны», – заявіла прэс-сакратар НАТО. «Расейская артылерыйская падтрымка – як з тэрыторыі Расеі, гэтак і з тэрыторыі Ўкраіны – выкарыстоўваецца супраць узброеных сілаў Украіны», – адзначыла Лунгеску, паведамляе Голас Амэрыкі.

Сёньня генэральны сакратар НАТО Андэрс Фоґ Расмусэн таксама асудзіў уварваньне ва Ўкраіну «гуманітарнага» канвою Расеі. «Гэта зьяўляецца абуральным парушэньнем Расеяй міжнародных абавязацельстваў, уключна з узятымі ёю нядаўна ў Бэрліне і Жэнэве, і наступным парушэньнем сувэрэнітэту Ўкраіны з боку Расеі. Гэта можа толькі паглыбіць крызыс у рэгіёне, якую сама Расея і стварыла і працягвае распальваць. Падобнае ігнараваньне міжнародных гуманітарных прынцыпаў выклікае яшчэ больш пытаньняў з нагоды таго, што зьяўляецца мэтай гэтага канвою – падтрымка цывільнага насельніцтва, забесьпячэньня ўзброеных сэпаратыстаў», – сказаў Расмусэн.

Генэральны сакратар НАТО таксама заявіў аб выкарыстаньні Расеяй артылерыі супраць украінскіх вайскоўцаў як з уласнай тэрыторыі, так і з тэрыторыі Ўкраіны. Ён таксама зьвярнуў увагу на канцэнтрацыю расейскіх войскаў на межах Украіны. «Я рашуча заклікаю Расею не рабіць далейшых правакацыйных дзеяньняў», – адзначыў Расмусэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG