Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 жніўня: У Пцічы – кажаны, а ў Ратамцы – агонь


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёну на Берасьцейшчыне ў сядзібе Рэйтанаў адбудзецца фэстываль сучаснага мастацтва ДАХ-XXV «Вяртаньне», прысьвечаны памяці Тадэвуша Рэйтана, дэпутата Сойму Рэчы Паспалітай ад Наваградзкага ваяводзтва ВКЛ. На Сойме, які зрывала прарасейская фракцыя, Рэйтан лёг крыжам перад выхадам, не выпускаючы дэпутатаў з залі паседжаньняў. Ён крычаў: «Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!»

У вёсцы Пціч Пухавіцкага раёну адбудзецца першы ў Беларусі фэстываль кажаноў, які ладзяць музэйны комплекс «Дудуткі» і грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Спэцыялісты раскажуць наведнікам пра кажаноў, а ў праграме таксама канцэрт гурту «Крама», фотавыстава «Кажаны вакол нас» і фільм «Цені начнога неба» і мастацкія майстар-клясы. Пачатак ў 16.00.

У Ратамцы пад Менскам адбудзецца міжнародны фэстываль агню. Пачатак ў 20.00.


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

1561 – Мікалай Радзівіл Чорны з атрадам 900 чалавек увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.

1572 – Барталямэеўская ноч у Парыжы, калі каталікі забівалі пратэстантаў.

1653 – Крычаву нададзена Магдэбурскае права і герб.

1939 – у Маскве паміж Нямеччынай і СССР падпісаная дамова пра ненапад, у тайным пратаколе да якой зацьверджаны падзел Усходняй Эўропы (Пакт Молатава-Рыбэнтропа).

1989 – 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня —Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.

У гэты дзень нарадзіліся:

1486 – Сыгізмунд Гербэрштэйн, аўстрыйскі дыплямат і падарожнік.

1741 – Жан-Франсуа дэ Ляпэруз, францускі мараплавец.

1754 – Людовік XVI, кароль францускі.

1880 – Аляксандар Грын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.

1917 – Пімен Панчанка, беларускі паэт.

1938 – Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Чорны перадзел. 23 жніўня 1939 быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG