Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка спадзяецца на інтэнсіўнасьць дыялёгу ў Менску


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка спадзяецца, што дыялёг у Менску 26 жніўня з удзелам кіраўнікоў краін Мытнага саюзу, Украіны і прадстаўнікоў ЭЗ будзе інтэнсіўны і гаворка пойдзе найперш пра мір.

«Інтэнсіўнасьць дыялёгу будзе вельмі высокая», — сказаў прэзыдэнт на сустрэчы зь міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Парашэнка адзначыў, што гаворка пойдзе перш за ўсё пра мір:

Я і ўкраінскі народ цьвёрда стаім на тым, што мірны плян Украіны павінен быць уведзены ў дзеяньне

«Я і ўкраінскі народ цьвёрда стаім на тым, што мірны плян Украіны павінен быць уведзены ў дзеяньне, а Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ ратыфікавана ўжо ў верасьні».

Парашэнка падзякаваў Літве за падтрымку Ўкраіны, сярод іншага — фінансавую на аднаўленьне Данбасу, і паведаміў пра намеры ЭЗ даць Украіне макрафінансавую дапамогу.

Кіраўнік МЗС Лінкявічус заявіў, што Літва і ў далейшым будзе аказваць Украіне «палітычную і маральную» падтрымку.

На 24 лістапада заплянаваны візыт у Кіеў прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG