Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр дэпутат Апазыцыі БНФ Барыс Гюнтэр


Барыс Гюнтэр

Барыс Гюнтэр

У Менску ва ўзросьце 70 гадоў памёр дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Барыс Гюнтэр.

Барыс Гюнтэр нарадзіўся 2 верасьня 1943 году. У Вярхоўны Савет 12-га скліканьня быў абраны ад Гомельскай-Сельмашаўскай акругі. Зь першага дня ўтварэньня Апазыцыі БНФ быў яе актыўным сябрам. Быў сябрам Ценевага Кабінэту Апазыцыі БНФ.

Быў сакратаром Камісіі ВС у пытаньнях працы, цэнаў, занятасьці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Уваходзіў у склад Часовай камісіі ВС па ацэнцы дзейнасьці службовых асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У студзені 1991 году ў складзе дэлегацыі Апазыцыі БНФ быў у Вільні, калі туды былі ўведзеныя савецкія войскі з мэтай падавіць імкненьне літоўцаў да Незалежнасьці. Узнагароджаны мэдалём Літоўскай Рэспублікі «Памяці 13 студзеня».

Барыс Гюнтэр быў адным з аўтараў пакету дакумэнтаў, якія ляглі ў падмурак прынятых 25 жніўня 1991 году рашэньняў аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі.

Архіўнае фота. Пазнайце усіх героў...

Архіўнае фота. Пазнайце усіх героў...

Удзельнік галадоўкі дэпутатаў 11-12 красавіка 1995 году ў Авальнай залі, абвешчанай на знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў «Пагоні» і Бел-Чырвона-белага сьцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

Галадоўка дэпутатаў БНФ, Барыс Гюнтэр-другкі зьлева, 11 красавіка 1995 г.

Галадоўка дэпутатаў БНФ, Барыс Гюнтэр-другкі зьлева, 11 красавіка 1995 г.

Архіўнае фота

Архіўнае фота

Пасьля сканчэньня дэпутацкіх паўнамоцтваў пэўны час працаваў у праваабарончым цэнтры «Вясна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG