Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская інтэрнэт-крама Easyprint.by зьняла з продажу сьцягі «Данецкай народнай рэспублікі» і «Наваросіі». У краме запэўніваюць, што гандляваць такой сымболікай больш ня будуць.

«Мы зьнялі з продажу і больш не займаемся. Больш ня будзем, бо не спадабалася тое, што паднялося ў інтэрнэце. Нам праблемаў ня трэба. Словам, сьцягоў гэтых няма. І замовіць іх выраб таксама нельга. Сьцягі ДНР і Наваросіі мы больш не прадаём. Калі ўчора не купілі, то сёньня іх ужо немагчыма купіць. Нічога не засталося», — паведаміла прадстаўніца крамы.

На пытаньне, ці гэта зьвязана з тым, што ўсё разабралі, супрацоўніца крамы адказала так:

Сябры. На сайт учора трапіла адна дрэнная кніга. Трапіла праз дурасьць. Такой „літаратуры“ ў нас больш ня будзе

«Я не магу адказваць на вашы пытаньні. Вы спыталіся, ці ёсьць яны ў наяўнасьці — у наяўнасьці іх няма. Прадаваць мы іх ня будзем. Гэта наша жаданьне».

Яшчэ ўчора інтэрнэт-крама Easyprint.by прапаноўвала сьцягі самаабвешчаных рэспублік, якія ва Ўкраіне прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі. Сьцягі можна было набыць у Менску альбо атрымаць поштай па ўсёй Беларусі і нават за яе межамі. Сьцягі, не прадстаўленыя на сайце, фірма абяцае вырабіць цягам трох дзён.

Раней інтэрнэт-крама Oz.by выбачылася за продаж кнігі «Абарона Данбасу. Ігар Стралкоў — жах бандэраўскай хунты» і «Крым навекі з Расеяй. Гісторыка-прававое абгрунтаваньне ўзьяднаньня рэспублікі Крым і гораду Севастопаля з Расейскай Фэдэрацыяй».

«Сябры. На сайт учора трапіла адна дрэнная кніга. Трапіла праз дурасьць. Такой „літаратуры“ ў нас больш ня будзе. Прыносім свае выбачэньні», — напісалі ў твітэры крамы Oz.by.

Выбачэньняў ад крамы Easyprint.by пакуль не прагучала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG