Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: рух гуманітарнай калёны РФ — уварваньне ва Ўкраіну


Мясцовыя жыхары сустракаюць канвой на КПП Ізварына

Мясцовыя жыхары сустракаюць канвой на КПП Ізварына

Кіраўнік службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка назваў прамым уварваньнем Расеі ва Ўкраіну перасоўваньне расейскай гуманітарнай калёны.

Пра гэта ён заявіў сёньня ў Кіеве, перадае «Інтэрфакс-Украіна». «Пад цынічным прыкрыцьцём Чырвонага Крыжа гэта ваенныя аўтамабілі», — сказаў Налівайчанка.

Дзяржпагранслужба Ўкраіны заявіла, што расейская гуманітарная калёна пачала рух без суправаджэньня прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК), ігнаруючы дасягнутыя дамоўленасьці па афармленьні грузу

У сваю чаргу прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны Андрэй Лысенка заявіў, што адказнасьць за бясьпеку гуманітарнай калёны ляжыць на Расеі. Паводле яго слоў, на тэрыторыю Ўкраіны заехалі 90 грузавікоў, да якіх расейскім бокам не былі дапушчаныя ні ўкраінскія памежнікі і мытнікі, ні прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа.

Раней паведамлялася, што першыя грузавікі з расейскай аўтакалёны з гуманітарнай дапамогай праехалі праз ўкраінскі кантрольна-прапускны пункт «Ізварына», які знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў.

Сёньня ж МЗС Расеі заявіў, што прыняў рашэньне аб дастаўцы грузу ў Луганск ў аднабаковым парадку.

Паводле дасягнутай раней дамоўленасьці паміж Украінай, Расіяй і МКЧК, машыны з гуманітарным грузам павінны былі ехаць да Луганску без прыпынкаў. Учора грузавікі пачалі перасякаць расейска-ўкраінскую мяжу.

Калёна з 280 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Данбаса адправілася ва Ўкраіну з падмаскоўнага Нара-Фамінску 12 жніўня. Праз два дні гуманітарны канвой дасягнуў мяжы.

XS
SM
MD
LG