Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У міністэрстве замежных спраў Беларусі заклікаюць не сьмяяцца над выразамі «беларуская крэвэтка» і «беларуская траска», і тлумачаць, пры якіх умовах гэтыя тавары могуць стаць беларускімі.

Беларусь мае права і магчымасьць фрахтаваць караблі і весьці марскі промысел, і такая прадукцыя дазволена да ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюзу. Таму ня трэба ніякіх усьмешак з нагоды «беларускай крэвэткі» і «беларускай траскі», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» неназванага прадстаўніка МЗС Беларусі.

«Адзін час мы ў Калінінградзе арандавалі два судны, яны выходзілі ў Атлянтыку і вылоўлівалі там селядзец, траску і іншыя віды рыбы», — сказаў ён.

У той жа час ён заклікаў адрозьніваць паняцьці «краіна паходжаньня тавару» і «краіна вытворчасьці прадукцыі». «Калі на этыкетцы вырабы пішуць „Зроблена ў Беларусі“ — гэта значыць, што сыравіна, у тым ліку імпартная, было падвергнутая глыбокай перапрацоўцы. Напрыклад, у тую ж крэвэтку дадаць алей, воцат, падвергнуць яе тэрмічнай апрацоўцы І тады гэта ўжо тавар беларускага паходжаньня, тады мяняюцца тарыфныя коды тавару, і ніякіх праблем з увозам яго ў Расею не існуе», — растлумачыў прадстаўнік МЗС.

XS
SM
MD
LG