Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СБУ назвала дзеяньні Расеі ўварваньнем ва Ўкраіну


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Рух расейскай гуманітарнай калёны грузавікоў па тэрыторыі Украіны ў суправаджэньні ўзброеных сэпаратыстаў у Службе бясьпекі Украіны расцанілі як «прамое ўварваньне» з боку Расеі. Як перадае агенцтва Ройтэрс, пра гэта заявіў кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка.

Грузавікі з расейскага «гуманітарнага канвою» пачалі рух на тэрыторыю Ўкраіны без дазволу ўкраінскіх уладаў. Паводле Ройтэрс, калёну суправаджаюць прарасейскія сэпаратысты. Раней Украіна выказала занепакоенасьць, што канвой можа быць выкарыстаны для забесьпячэньня паўстанцаў зброяй.

XS
SM
MD
LG