Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі канвой заехаў ва Ўкраіну без суправаджэньня Чырвонага Крыжа — памежнікі


Грузавікі з расейскага «гуманітарнага канвою» пачалі рух на тэрыторыю Ўкраіны, пры гэтым ўкраінская памежна-мытная група была блякаваная ў расейскім пункце пропуску «Данецк». Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.

«Рух пачаты ў 11:20 без суправаджэньня прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і ігнаруючы дасягнутыя дамоўленасьці па афармленьні грузу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Па зьвестках памежнікаў, украінскі бок пачатку памежна-мытнае афармленьне асобаў, транспартных сродкаў першай частцы калёны гуманітарнага грузу з 14:00 да 21:00 21 жніўня ў пункце пропуску «Данецк» (Расія) на ўезд ва Ўкраіну.

«Усяго аформлена 34 чалавекі на 34 транспартных сродках. Агульная вага — 268020 кг. Аўтамабілі загружаныя на дзьве траціны ад магчымасьці, сярэдняя вага грузу на адно аўто — 8375 кг. Характар грузу: прадукты харчаваньня — 32 аўтамабілі (грачаныя крупы, рыс, цукар, вада), 2 аўтамабіля — з мэдыцынскімі вырабамі», — заявілі ў памежслужбе.

Аднак МЗС Расеі распаўсюдзіў заяву аб нібыта зацягваньні працэсу афармленьня грузу ўкраінскім бокам і заявіў аб самастойнай дастаўцы грузу ў Луганск, дадалі ў ведамстве.

Раней у расейскім МЗС заявілі, што першыя грузавікі з расейскага «гуманітарнага канвою» зайшлі на тэрыторыю Ўкраіны пасьля тыдні чаканьня на мяжы. У МЗС заявілі, што «ўсе прычыны, па якіх Украіна адкладала ўвоз грузу, вычарпаліся».

Па дадзеных агенцтва Reuters, грузавікі суправаджаюць прарасейскія ваеўнікі.

Украіна выказвала занепакоенасьць, што расейскі канвой можа быць выкарыстаны для пастаўкі зброі баявікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG