Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяг Ўкраіны — на Краснай плошчы ў Маскве


Дзьве доўгія палосы колеру ўкраінскага сьцягу зьявіліся на Краснай плошчы, паведамляе «Эхо Москвы».

На плошчы праходзяць рэпэтыцыі міжнароднага ваенна-музычнага фэсту «Спаская вежа». Жоўтая паласа была нанесеная для разьметкі дзеля дапамогі ўдзельнікам мерапрыемства. Хто і калі дамаляваў блакітную паласу невядома. Ніякіх афіцыйных камэнтароў з гэтай нагоды пакуль не паступала.

Учора Таганскі суд Масквы зьмясьціў пад хатні арышт чацьвярых падазраваных у перафарбаваньні ў колеры ўкраінскага сьцягу зоркі на шпілі вышыннага будынку на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве. Раней паліцыя перакваліфікавала абвінавачваньне па справе з артыкулу «вандалізм» на артыкул «хуліганства», які прадугледжвае пакараніне да 7 гадоў пазбаўленіня волі. Некаторыя экспэрты ўжо параўноўваюць магчымы суд над падазраванымі са справай Pussy Riot.

У сераду рана раніцай невядомы (ці невядомыя) размалявалі зорку на шпілі вышыннага дому ў колеры ўкраінскага сьцяга, а ўласна ўкраінскі сьцяг ўзьнялі на самую высокую кропку будынку — верхні прамень зоркі. Затрыманыя сьцьвярджаюць, што ня маюць дачыненьня да палітычнай акцыі, а зьяўляюцца аматарамі экстрэмальнага спорту «бэйсджампінг».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG