Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

150 замежных журналістаў хочуць асьвятляць перамовы ў Менску 26 жніўня


Ужо больш за 150 замежных журналістаў зьвярнуліся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбаю акрэдытаваць іх на сустрэчу на высокім роўні ў фармаце Украіна — Эўрапейскі Зьвяз — Мытны саюз.

Пра гэта радыё Свабода паведамілі сёньня ў прэсавай службе зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Гэта сустрэча заплянаваная на 26 жніўня ў Менску. У ёй будуць удзельнічаць Пятро Парашэнка, Уладзімер Пуцін, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандар Лукашэнка, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях бясьпекі і зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан, віцэ-старшыня Эўракамісіі Гюнтэр Эцінгер і камісар па гандлю Карл дэ Гухт.

Прэзыдэнт Украіны 21 жніўня заявіў, што на менскай сустрэчы мае намер дамовіцца аб міры, паколькі «увесь сьвет стаміўся ад вайны». Ён падкрэсьліў, што ў Менску будзе заклікаць «забраць баевікоў з Украіны... Упэўнены, што мы гэта здолеем зрабіць».

А Дзьмітры Пяскоў — прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі сказаў, што ў Менску будуць абмяркоўваць «катастрафічную гуманітарную сытуацыю на усходзе Ўкраіны».

Дзе дакладна будзе праходзіць менская сустрэча, пакуль невядома. «Лягістычныя пытаньні яшчэ распрацоўваюцца», — сказалі Свабодзе ў МЗС Беларусі.

XS
SM
MD
LG