Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскіх турыстаў адабралі 70 кг францускага паштэту


Як паведамляе агенцтва Франс-прэс, супрацоўнікі мытні канфіскавалі паштэт зь мяса качкі, фазана і дзіка на памежным КПП у 200 км ад Санкт-Пецярбургу і адправілі яго назад у Фінляндыю.

7 жніўня Расея забараніла пастаўкі ялавічыны, сьвініны, птушкі, сыроў, садавіны і малака з краін Эўразьвязу, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвэгіі ў адказ на эканамічныя санкцыі супраць Расеі з-за падзей ва Ўкраіне.

Забарона была ўведзеная ў адпаведнасьці з указам прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «Аб прымяненьні асобных спэцыяльных эканамічных мер у мэтах забесьпячэньня бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі» ад 6 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG